| некалькі пачатковых пытанняў |
[May. 22nd, 2007|01:59 pm] |
- Чым будзе гэтая суполка адрознівацца ад paparazzi_by або reporter_by? - Ці будзем "скідваць" сюды скрыненыя кантакты патрэбных людзей, ад "зорак" да "экспертаў"? - Ці гэта будзе болей "тусоўка для сваіх і пра сваё" з абмеркаваннем рознага кшталту прафесійных тэмаў, ад праф.этыкі да прафсаюзаў? - Што наконт абмену спасылкамі на цікавыя прафесійныя/каляпрафесійныя рэсурсы?
Карацей, здаецца мне, трэба было б дакладней сфармаваць профіль кам'юніці. :) |
|
|
| Паважаныя журналісты! |
[May. 22nd, 2007|01:12 pm] |
Кожны, хто мае у Беларусі дачыненне да СМІ, можа далучыцца да гэтага камьюніці і палегчыць працу сабе і сваім калегам. Тут можна абменьвацца інфармацыяй, шукаць патрэбныя для працы кантакты, абмяркоўваць падзеі.
Прапаноўваю так сама актыўна ўносіць свае ідэі на конт правілаў нашай суполкі. Каб прадухіліць наплыў віртуалаў ды правакатараў, удзел у суполцы прэмадэраваны, але гэта хутка і зусім-зусім не балюча. :)
Далучайцеся! |
|
|